Государственные праздники Беларуси, другие праздничные и памятные дни,
отмечаемые в стране
15 марта 1994 года была принята Конституция независимой Республики Беларусь.
Главный праздник Союзного государства Беларуси и России отмечается 2 апреля. Именно в этот день в 1996 году Президенты России и Беларуси Борис Ельцин и Александр Лукашенко подписали в Москве Договор о Сообществе Беларуси и России. Через год, 2 апреля 1997 года, был подписан Договор о Союзе Беларуси и России, который лег в основу процессов интеграции двух государств.
2-е воскресенье мая – День Государственного флага Республики Беларусь и Государственного герба Республики Беларусь.
Праздник посвящен главным символам страны, которые воплощают идеи национального единства и являются важнейшими атрибутами суверенитета и независимости Беларуси.
9 мая Беларусь празднует победу над фашизмом в Великой Отечественной войне (Второй мировой). В стране это одна из самых почитаемых дат, так как победа досталась огромной ценой – погиб каждый третий белорус.
Ветераны войны в Беларуси пользуются особым почетом, поэтому торжественные шествия ветеранов – главное праздничное мероприятие Дня Победы. Они проходят по всей стране.
В Беларуси День Независимости – главный государственный праздник. Он отмечается 3 июля – в день освобождения в 1944 году города Минска от немецко-фашистских захватчиков.
Главное мероприятие праздника – торжественный парад. В Минске он проводится на проспекте Победителей и напоминает о том, что белорусский народ ценой немыслимых потерь завоевал свободу страны, а также демонстрирует достижения суверенной Беларуси.
1 января – Новый год.
7 января – Рождество Христово (православное).
23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь. Хотя главные герои этого дня военнослужащие, в Беларуси он считается праздником всех мужчин.
8 Марта – День женщин. Праздник был учрежден вскоре после революции 1917 года. В современной Беларуси 8 Марта является праздником Весны и днем, когда чествуют женщин.
1 Мая – Праздник труда. День труда – один из популярных праздников в Беларуси. В этот день проводится множество концертов и других зрелищных мероприятий.
7 ноября – День Октябрьской революции.
25 декабря – Рождество Христово (католическое).
В Беларуси официально установлены памятные дни, в которые принято вспоминать жертв великих трагедий, отдавать дань уважения умершим.
День поминовения умерших (Радуница) – 9-й день после православной Пасхи. В этот день принято посещать кладбища, приводить в порядок могилы родственников и близких людей.
26 апреля – День чернобыльской трагедии.
22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны.
Наряду с официальными в Беларуси остаются популярными древние народные праздники, один из которых – Купалье. Он отмечается в ночь с 6 на 7 июля. Празднование сопровождается народными обрядами, песнями, хороводами. Обязательные атрибуты праздника – ритуальные прыжки через костер и купание.
1 января – Новый год
7 января – Рождество Христово (православное)
8 Марта – День женщин
9-й день после православной Пасхи — Радуница
1 Мая — Праздник труда
9 Мая — День Победы
3 июля — День Независимости Республики Беларусь
7 ноября – День Октябрьской революции
25 декабря – Рождество Христово (католическое)
Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуалнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са свёй нацыянальнай культурай
Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.
Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.
КАЛЫХАНКІ — асноўная задача — супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё — гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.
ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ — суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.
ПЕСНІ — адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя уяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі.
ЗАКЛІЧКІ — гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.
ДРАЖНІЛКІ — лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёлы, дакладна перадаюць поэўную рысу характару.
ЛІЧЫЛКІ — прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.
ГУЛЬНІ — прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, навакольнай прыродай: многія гульны заснаваны на перайманні рухаў, дзянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору — лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.
КАЗКІ — універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы дзецям ў вочы. ЗАГАДКІ — у сціслай і дакладнай форме подводзілі да назіранняў за цэлымі групамі жыццёвых з’яў, жывёл, птушак, вызначаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.
ПРЫКАЗКІ — трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.
ПРЫМАЎКІ — характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваюцца часцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце. Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.
Беларуская мова вельмі старажытная. Яна жыве ўжо шмат стагоддзяў. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні. Колькі цікавых прыказак, прымавак, казак, легенд і паданняў пакінулі яны нам. У мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова.
Бадай, няма ніводнага беларускага пісьменніка, які б не выказаў сваей замілаванасці роднай мовай, не склаў бы ўзнёслых, прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і высокімі думамі пра сваю Бацькаўшчыну і народ. Можна прыгадаць вершы У.Караткевіча «Вацькаўшчына», Р.Барадуліна «Ад сівых гадоў…», П.Броўкі «Беларусь». Усе гэтыя творы заклікаюць любіць свой родны край, шанаваць сваю родную мову.
Я таксама лічу, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову, бо калі знікне мова — знікне і сам народ.
Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.
Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.
Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…
Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.
Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.
Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.
На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.
Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!
Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае «ўвесь след свайго духоўнага жыцця». Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.
Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем’ях, а яшчэ значная частка ў сем’ях, дзе размаўляюць на так званай «трасянцы» — сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з’явы інтэрферэнцыі — «засметчанасць» мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае — русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы (сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).
Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Кожны высока адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў. Патрэбна памятаць, што ў нашы дні няма натуральнага пераймання фальклору ад старэйшых. Таму ў той фальклор, які быў спрадвеку дарослым, дзяцей уводзяць штучна. Абавязкова трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, і не трэба вельмі падрабязна знаёміць іх з усімі святамі гадавога кола, толькі з тымі, якія будуць зразумелымі (гэта датычыцца і абрадавых дзеянняў, гульняў, танцаў, песняў, якія выконваюцца на тым ці іншым свяце).
Дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.
Стрэчанне ці грамніцы.
Гэта свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.
Масленка.
Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем.
Гуканне вясны.
Свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.
Саракі.
Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.
Камаедзіца.
Гэта свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.
Вялікдзень.
Свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. На гэта свята сутракалі Новы год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з’ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.
Юр’я.
Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: «Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня».
Зялёныя святкі.
Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.
Купалле.
Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы.
Жніво.
Свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Святкуюць з 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.
Пакровы.
Адзначаліся з 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэта свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова.» Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.
Дзяды.
Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.
Зімовыя святкі.
Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту.